Скрэ́пер[1] (англ.: scraper, ад англ.: scrape «скрэбці») — землярыйна-транспартная машына, прызначаная для паслойнага (гарызантальнымі пластамі) капання грунтоў, транспартавання і адсыпкі іх у земляныя збудаванні пластамі зададзенай таўшчыні. У Беларусі скрэперы вырабляе Магілёўскі аўтамабільны завод (МаАЗ-6104).
Характарыстыкі скрэпераў
габарыты: даўжыня — да 17 300 мм, шырыня — да 4500 мм, вышыня — да 4300 мм
маса — да 115 т магутнасць рухавіка — больш за 470 кВт
умяшчальнасць каўша — да 25 т
база скрэпера — 8000 мм
памер шын — 37,5 — 99 г
рузападымальнасць — да 45 т
адлегласць перамяшчэння горнай масы — да 5000 м
глыбіня рэзання — да 0,4 м
шырыня рэзання — да 3,9 м
каляіна колаў: пярэднія — да 2900 мм, заднія — да 2900 мм дарожны прасвет — да 750 мм