З 1924 па 1956 год праводзілася толькі адно спаборніцтва на трампліне з разгонам даўжынёй каля 70 метраў, у той час класіфікаванага як «вялікі».
У 1960 годзе скачкі прайшлі на 80-метровым трампліне, а на наступнай Алімпіядзе ўпершыню разыгрываліся 2 камплекты ўзнагарод, на 70 — (нармальны, сярэдні) і 80 — (вялікі) метровых трамплінах.
З Алімпіяды 1968 года вялікі трамплін стаў 90-метровым, і з таго часу даўжыня трамплінаў практычна не мянялася.
У 1988 годзе ўпершыню былі праведзены камандныя спаборніцтвы, дзе кожны з чатырох спартсменаў зборнай двойчы скача з вялікага трампліна.
З Алімпіяды 1992 года магутнасць трамплінаў стала вымярацца не даўжынёй разгону, а адлегласцю ад кропкі адрыву да К-пойнта: нармальны атрымаў магутнасць K-90, а вялікі — K-120. Магутнасць можа крыху вар’іравацца, у Турыне спаборніцтвы праводзіліся на 95- і 125-метровых трамплінах.
↑ абНа Алімпіядзе 1980 года двое спартсменаў падзялілі другое месца на нармальным трампліне, набраўшы аднолькавую колькасць ачкоў. Яны абодва атрымалі па сярэбраным медалі, бронзавы не атрымаў ніхто.