Сенпо́лія, узумбарская фіялка (Saintpaulia) — род кветкавых раслін сямейства Геснерыевыя (Gesneriaceae). Адна з самых распаўсюджаных пакаёвых раслін.
Батанічнае апісанне
Шматгадовыя травяністыя расліны вышынёй да 30 см. Сцёблы кароткія, часам сцелюцца. Лісце апушанае, на чаранках, круглаватае, часам хвалістае па краях. Кветкі адзіночныя ці ў рыхлых гронках. Плод — каробачка.
Арэал
У натуральных умовах расце ў горных трапічных лясах Усходняй Афрыкі (Кенія, Танзанія).
Зноскі
Літаратура
Спасылкі