«Святло і цені» — пяты альбом у творчасці Таццяны Беланогай, выдадзены ў 2013 годзе.
Змест
- «Музыка» (прысвячаецца спеваку Мануэлю Агухэтасу)
- «Там, за акіянам»
- «Анёлы»
- «Распавядзі»
- «Крыніца срэбра»
- «Кола»
- «Будынак з чорнымі вокнамі»
- «Нябачныя танкі»
- «Чацвёртая сусветная вайна»
- «Бесхрыбетнасць»
- «Мама»
- «Вакол сваёй краіны»
- «Пакідаеш мяне, але заўжды са мною»
- «Мёртвая трава»
Канцэпцыя
Канцэпцыя альбома — чалавек як поле змагання дабра і зла. «Святло і цені» прысвечаны памяці Вольгі Рамановіч[1], выкладчыцы французскай мовы, якая ўпершыню пераклала з французскай на беларускую мемуары Міхала Клеафаса Агінскага. Яна пайшла ў іншы свет у 33 гады.
Назва альбома паходзіць з вершу "Шляхі Ігната Буйніцкага" Уладзіміра Караткевіча[2][3].
Зноскі
Спасылкі