Свята-Петра-Паўлаўская царква — праваслаўны храм у в. Дрысвяты. Занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб'ект гісторыка-культурнай спадчыны рэгіянальнага значэння.
Архітэктура
Пабудавана ў 1908 годзе з цэглы ў псеўдарускім стылі. Будынак царквы складаецца са званіцы, бабінца, асноўнага аб'ёму і апсіды. У колеравым рашэнні царквы асноўная роля адводзіцца кантрасту паміж чырвонай цэглай сцен і атынкаванымі дэталямі дэкору. З рускай архітэктуры ўзята афармленне ўваходу з калонамі-дынькамі, паўкруглыя закамары, цыбулепадобныя галоўкі на васьмігранных шыйках.
Зноскі
Літаратура
- Свята-Петра-Паўлаўская царква // Кулагін, А. М. Праваслаўныя храмы на Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; мастак І. І. Бокі. — Мн., 2001. — С. 76.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6), с. 228.
Спасылкі