Сацыялогія рэлігіі — галіна сацыялогіі, якая вывучае ўзаемаадносіны паміж рэлігіяй і грамадствам. Сацыялогія рэлігіі вывучае рэлігійныя практыкі, гістарычны досвед узаемадзеяння рэлігіі і грамадства, універсальныя тэмы і ролі рэлігіі ў сацыяльных працэсах. У адрозненне ад філасофіі рэлігіі, сацыялогія рэлігіі не ставіць сваёй мэтай ацэнку рэлігійных перакананняў.[1] Сучасную сацыялогію рэлігіі можна прадставіць, як сукупнасць трох узроўняў ведаў: метадалагічнага, тэарэтычнага і эмпірычнага.[2]
Эміль Дзюркгейм адным з першых пачаў аналіз рэлігіі, у 1897 годзе ён даследаваў самагубствы сярод каталіцкіх і пратэстанцкіх груп насельніцтва, даў апісанне асноўных функцый рэлігійнага рытуалу. Працы Макса Вебера падкрэслілі ўзаемасувязь паміж рэлігійнай верай і эканамічнымі асновамі грамадства, а таксама заклалі аснову тыпалогіі рэлігійных груп і рэлігійнага лідарства. Дзюркгейм таксама вывучаў пытанне аб ранніх формах рэлігіі.
Сучасная сацыялогія рэлігіі засяроджана на такіх пытаннях, як секулярызацыя, грамадзянская рэлігія, а таксама ўзгодненасці рэлігіі ў кантэксце глабалізацыі і мультыкультуралізму.[1]