Сара Полсан пачала сваю акцёрскую кар’еру на тэатральнай сцэне і потым перайшла на тэлебачанне. Прарывам Полсан стала роля ў серыяле NBC «Студыя 60 на Сансет-Стрып» (2006—07), якая прынесла ёй першую намінацыю на прэмію «Залаты глобус»[4]. Другую намінацыю яна атрымала за ролю ў тэлефільме HBO «Гульня змянілася» ў 2012 годзе. У 2011 годзе Полсан пачала здымацца ў серыяле FX «Амерыканская гісторыя жахаў», ролі ў якім прынеслі ёй пяць намінацый на прэмію «Эмі» (2013, 2014, 2015, 2016, 2018).