Салтава-маяцкая культура – археалагічная культура паўкачавых народаў, што жылі ў VIII – IX стст. У басейне р.Дон і Прыазоўі. Назва ад Салтаўскага могільніка каля с. Верхняе Салтава (Харкаўская вобласць, Украіна) і Маяцкага гарадзішча каля ўпадзення р.Ціхая Сасна ў р.Дон (Варонежская вобласць, Расія). Вядома больш за 200 помнікаў культуры: рэшткі качэўяў, пасёлкаў, замкаў, гарадоў (Саркел, Таматарха, Фанагорыя), могільнікаў. Мае 2 варыянты: лесастэпавы – аланскі і стэпавы – балгарскі. Для 1-га характэрны земляробчыя тыпы паселішчаў і катакомбавы абрад пахавання; для 2-га – качэўі і ямныя пахаванні.
Літаратура
Артамонов, М.И. История хазар. – Л., 1962.
Мерперт, Н.Я. К вопросу о древнейших болгарских племенах. – Казань, 1957.
Плетнева, С.А. От кочевий к городам. – М., 1967. – (Материалы и исследования по археологии СССР, № 142).
Труды Волго-Донской археологической экспедиции. Т. 1 – 3. – М. – Л., 1958 – 1963. – (Материалы и исследования по археологии СССР, № 62, 75, 109).