Рэспубліка Тэхас (англ.: Republic of Texas) — дзяржава, якая існавала ў 1836—1846 гадах ў Паўночнай Амерыцы. У 1835—1836 гадах Тэхас дамогся незалежнасці ад Мексікі, у 1845 годзе увайшоў у склад ЗША.
Прычынамі жадання Тэхаса набыць незалежнасць стала дыктатура прэзідэнта Антоніа Санта-Аны, забарона рабства ў Мексіцы і забарона эміграцыі з ЗША ў Мексіку.
23 лютага пачынаецца бітва за Алама, стаўшая сімвалам барацьбы Тэхаса за незалежнасць, у якой мексіканскія войскі цалкам знішчаюць нешматлікіх салдат гарнізона. Гераічная абарона абарона форта вызывае моцны ўздым патрыятызму сярод тэхасцаў, якія запісваюцца добраахвотнікамі ў войскі паўстанцаў.
У 1836 Тэхас прымае канстытуцыю (якая дазваляе рабства) і становіцца рэспублікай. Першым прэзідэнтам абіраецца Сэм Х’юстан. Нягледзячы на мір з Мексікай працягваюцца сутычкі на межах. ЗША захоўвае нейтралітэт, неафіцыйна дапамагаючы тэхасцам. У 1845 Тэхас уваходзіць у склад ЗША і Амерыкана-мексіканская вайна 1846 – 1848 знімае ўсе прэтэнзіі Мексікі на тэхаскую тэрыторыю (у тым ліку і на заходні Тэхас, статус якога быў не вызначаны).
Нягледзячы на кароткі тэрмін існавання, Рэспубліка паспела ўсталяваць консульскія і дыпламатычныя адносіны з шэрагам краін Еўропы і Амерыкі: Бельгіяй, ЗША, Нідэрландамі, Францыяй (афіцыйна прызналі незалежнасць Тэхаса і ўсталявалі поўныя дыпламатычныя адносіны); Юкатанам (іншая паўстанцкая дзяржава на тэрыторыі Мексікі); Вялікабрытанія (накіравала неафіцыйнае консульства ў Лондан); Брэменам, Гамбургам і Любекам (прымала афіцыйнае консульства).