Рэйва (яп.: 令和) — цяперашняя эраяпонскага летазлічэння, 248-я па ліку пачынаючы з эры Тайка[1]. Эра Рэйва пачалася ў Японіі ў дзень, калі новы імператар Японіі — Нарухіта — узышоў на трон 1 мая 2019 года ў якасці 126-га імператара, змяніўшы свайго бацьку — імператара Акіхіта, які 30 красавіка 2019 года адрокся ад Хрызантэмавага трона. Такім чынам з 1 студзеня па 30 красавіка 2019 года працягвалася летазлічэнне Хэйсэй, а 1 мая — пачалося летазлічэнне Рэйва[2][3].
Зноскі
↑"新元号は「令和」官房長官が公表". 日本経済新聞. 2019-4-1. Архівавана з арыгінала 2019-4-1. Праверана 2019-4-4. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |accessdate=, |date=, і |archivedate= (даведка)