Рыгор Якаўлевіч Цемахоў (17 снежня 1919, Дніпро, цяпер Украіна — 1997) — беларускі ўрач-хірург, арганізатар аховы здароўя. Заслужаны ўрач БССР (1964)[1].
Біяграфія
Скончыў Мінскі медыцынскі інстытут (1946). Загадчык Дрысенскага раённага аддзела аховы здароўя (1944—1945). Галоўны ўрач Ушацкай (1946—1952), Глыбоцкай (1952—1978) раённых бальніц[1].
Зноскі
Літаратура
- Организаторы здравоохранения Республики Беларусь. — Минск, 2002. — С. 199
- Григорий Яковлевич Цемахов (к 70-летию со дня рождения) // Здравоохранение Белоруссии. — 1990. — № 1. — С. 75.