Румынскія ваеннапалонныя ў СССР — служачыя Узброеных сіл Румыніі, якія патрапілі ў палон Чырвонай Арміі падчас Другой сусветнай вайны. Разам з палоннымі з Вермахта і з вайскоўцамі дзяржаў-саюзніц гітлераўскай Германіі знаходзіліся ў лагерах ваеннапалонных у першае пасляваеннае дзясяцігоддзе, пасля чаго былі рэпатрыяваны ў Румынію.
Гісторыя пытання
На першых этапах удзелу румынскай арміі ў баях у СССР не было шматлікіх выпадкаў паланення румынскіх салдат. Але ўжо пасля Сталінградскай бітвы шмат румынаў апынуліся ў палоне разам з нямецкай арміяй Паўлюса[1]. Пазней праблема здачы румынскіх салдат у палон стала масавай. Пасля таго як у 1944 г. Румынія капітулявала перад СССР, арышты румынскіх грамадзян і іх дэпартацыя ў Савецкі Саюз працягваліся. З некаторых добраахвотнікаў з ліку румынскіх палонных фарміраваліся вайсковыя часткі, якія ваявалі на баку СССР.
Вызваленне палонных пачалося ў 1946 г. і расцягнулася да 1956 г. Пасля вяртання ў Румынію некаторыя вайскоўцы атрымалі новыя турэмныя пакаранні ад новай камуністычнай улады за ўдзел у вайне супраць СССР.
Колькасць ваеннапалонных Германіі і яе саюзнікаў у СССР
Звесткі пра колькасць ваеннапалонных УС Германіі і яе саюзнікаў у лагерах НКУС СССР на 22 красавіка 1956 г[2]. (У гэту табліцу не ўваходзяць калабарацыяністы з грамадзян СССР, а звесткі даюцца па нацыянальным паходжанні палонных, а не іх краіне пражывання.)
|
Нацыянальнасць
|
Усяго ўлічана ваеннапалонных
|
Вызвалена і рэпатрыявана
|
Памерла ў палоне
|
|
немцы
|
2 171 312
|
2 031 743
|
297 250
|
|
аўстрыйцы
|
156 681
|
145 790
|
10 891
|
|
чэхі і славакі
|
69 977
|
65 954
|
4 023
|
|
французы
|
23 136
|
21 811
|
1325
|
|
югаславы
|
21 830
|
20 354
|
1476
|
|
палякі
|
60 277
|
57 149
|
3128
|
|
галандцы
|
4730
|
4530
|
200
|
|
бельгійцы
|
2014
|
1833
|
181
|
|
люксембуржцы
|
1653
|
1560
|
93
|
|
іспанцы
|
452
|
382
|
70
|
|
датчане
|
456
|
421
|
35
|
|
нарвежцы
|
101
|
83
|
18
|
|
іншыя нацыянальнасці
|
3989
|
1062
|
2927
|
|
Усяго па Вермахту
|
2 733 739
|
2 352 671
|
381 067
|
|
%
|
100 %
|
86,1 %
|
13,9 %
|
|
венгры
|
513 766
|
459 011
|
54 755
|
|
румыны
|
187 367
|
132 755
|
54 612
|
|
італьянцы
|
48 957
|
21 274
|
27 683
|
|
фіны
|
2377
|
1974
|
403
|
|
Усяго па саюзнікам
|
752 467
|
615 014
|
137 753
|
|
%
|
100 %
|
81,7 %
|
18,3 %
|
|
Усяго ваеннапалонных
|
3 486 206
|
2 967 686
|
518 520
|
|
%
|
100 %
|
85,1 %
|
14,9 %
|
Цікавыя факты
- А. І. Салжаніцын у рамане «Архіпелаг ГУЛАГ» узгадваў сваё знаёмства з румынскім вайсковым разведчыкам падчас знаходжання ў адной з турмаў.
- 9 верасня 2003 года прэзідэнт Румыніі адкрыў мемарыял румынскім салдатам, якія загінулі ў СССР, у былым лагеры «Спаскі», дзе было больш за ўсё румынскіх ваеннапалонных[3].
- Гісторык А. Шаркоў, спецыяліст па ваеннапалонным часоў Другой сусветнай вайны ў СССР, сцвярджае, што сярод палонных у лагерах НКУС у БССР былі румыны[4].
Зноскі
Спасылкі
Гл. таксама