Роберт Хардынг Уітэкер (англ.: Robert Harding Whittaker; 27 снежня 1920 — 20 кастрычніка 1980) — амерыканскі навуковец-эколаг і фітацэнолаг, адзін з найбольш вядомых эколагаў у свеце.
Біяграфія
Займаўся пытаннямі класіфікацыі і ардынацыі раслінных супольнасцяў. Адстойваў пазіцыі прыхільнікаў кантынуальнасці расліннага покрыва, стаўшы адным з лідараў гэтага кірунку ў ЗША. Першым абгрунтаваў падзел арганізмаў на пяць царстваў — пракарыёты, працісты, грыбы, расліны, жывёліны. Аспрэчваў тэорыю монаклімакса, лічыў, што клімакс з'яўляецца мазаічным (яго канцэпцыя найбольш блізкая да тэорыі поліклімакса).
Зноскі
- ↑ а б Deutsche Nationalbibliothek Record #140036164 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
- ↑ а б Robert Whittaker // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
- ↑ Czech National Authority Database Праверана 8 мая 2023.
Літаратура