Рахіт (ад грэч. ῥάχις — пазванічнік) — хвароба дзяцей ранняга ўзросту (ад 2 месяцаў да года) і маладняку жывёлы, абумоўленая дэфіцытам у арганізме вітаміну D.
Развіваецца ў выніку зніжэння паступлення вітаміну з ежай (кормам) і (або) недастатковасцю яго ўтварэння ў скуры пад уплывам ультрафіялетавых прамянёў. Пры рахіце парушаецца абмен кальцыю і фосфару, шэрагу мікраэлементаў, бялку, адзначаецца недахоп вітамінаў груп B і C.
Захваральнасць больш высокая ў асенне-зімовы перыяд. У дзяцей затрымліваецца развіццё, парушаецца фарміраванне касцей, зніжаецца імунітэт і інш., у выніку парушаецца асанка, бывае малакроўе, карыес і інш.
Лячэнне: ультрафіялетавае апрамяненне скуры, прэпараты вітаміну D.
У жывёлы на рахіт найчасцей хварэюць парасяты, шчаняты, ягняты.
Зноскі
- ↑ Disease Ontology — 2016. Праверана 15 мая 2019.
- ↑ Monarch Disease Ontology release 2018-06-29 — 2018-06-29 — 2018. Праверана 4 жніўня 2018.
Літаратура