Нарадзіўся 2 лістапада 1929 года ў сям’і прадстаўнікоў сярэдняга класа. Пасля заканчэння каледжа Ісламія ў 1949 годзе паступіў у каледж горада Лахора ў 1951 годзе, атрымаў дыплом юрыста. У тым жа годзе ён пачаў працу адваката. У кастрычніка 1955 года прыступіў да працы ў якасці адваката ў Вярхоўным судзе Лахора. Ён прыпыніў практыку адваката ў Гуджранвале, для таго каб атрымаць пасаду старшыні суда Пенджаба ў 1970 годзе. Праз чатыры ён быў прызначаны галоўным суддзёй Вярхоўнага суда Лахора, з гэтай пасады сышоў у адстаўку ў лістападзе 1994 года па дасягненні 65-гадовага ўзросту.
Пасля свайго сыходу з судовай улады ў сакавіку 1997 года пачаў займацца палітыкай. Быў абраны членам Сената ад Пакістанскай мусульманскай лігі (Н). 31 снежня 1997 года быў абраны прэзідэнтам Пакістана. Яго прызначэнне ў якасці прэзідэнта у значнай ступені прыпісваецца яго цесным сувязям з сям’ёй Наваза Шарыфа. 1 студзеня 1998 года Рафік Тарар прыняў прысягу і стаў прэзідэнтам Ісламскай Рэспублікі Пакістан. Ён заручыўся вялікай колькасцю галасоў ад калегіі выбаршчыкаў, якая складаецца з членаў абедзвюх палат парламента і чатырох правінцыйных заканадаўчых сходаў. Ніхто да яго ніколі не атрымліваў такой пераважнай падтрымкі ад абраных прадстаўнікоў народа Пакістана. 20 чэрвеня 2001 года яго месца заняў генерал Первез Мушараф.