Расходнік[1], Седум, Зайцава капуста, Зайцовая капуста[1] (Sedum) — род кветкавых раслін сямейства Таўсцянкавыя (Crassulaceae).
Апісанне
Аднагадовыя, двухгадовыя і шматгадовыя травяністыя расліны-сукуленты вышынёю 4—80 см. Сцяблы прамастойныя або сцелюцца. Лісце сакаўное, рознай формы і колеру. Кветкі белыя, жоўтыя, пурпуровыя або блакітныя, у шчыткападобных ці мяцёлчатых суквеццях. Плод — шматлістоўка.
Віды і экалогія
Род налічвае каля 600 відаў (392 віды[4]). Распаўсюджаны ва ўмераных абласцях Паўночнага паўшар’я, пераважна на тэрыторыі Еўразіі. Некалькі відаў у Паўночнай Афрыцы і Паўднёвай Амерыцы (Перу).
На тэрыторыі Беларусі 6 відаў. Найбольш пашыраныя расходнік едкі (Sedum acre), расходнік пурпуровы (Sedum telephium), расходнік вялікі (Sedum maximum). Растуць на лугах, палях, каля дарог, у лясах; цвітуць у маі—жніўні.
Значэнне і выкарыстанне
Меданосы. Вырошчваюцца як дэкаратыўныя бардзюрныя расліны. Лекавыя расліны.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі