Расарыа дэль Пілар Фернандэс Фігероа (ісп.: Rosario Del Pilar Fernández Figueroa; нар. 9 лістапада1955, Ліма) — перуанскі палітык, прэм’ер-міністр Перу з 19 сакавіка па 28 ліпеня 2011 года.
Нарадзілася ў сям’і юрыста, намесніка міністра юстыцыі. Скончыла Папскі каталіцкі ўніверсітэт Перу, дзе вывучала права. Займалася адвакацкай практыкай, выкладала ў альма-матэр. У 1988 годзе была сузаснавальнікам адвакацкай канторы і працавала ў ёй да пачатку працы ва ўрадзе. У 2007—2009 і ў 2010—2011 гадах — міністр юстыцыі Перу. Па яе ініцыятыве ў Перу была пашырана сетка пенітэнцыярных устаноў і праведзена судовая рэформа.
На наступны дзень пасля адстаўкі 18 сакавіка 2011 года Хасэ Антоніа Чанга прэзідэнт Алан Гарсія Перэс прызначыў Фернандэс новым прэм’ер-міністрам. У адрозненне ад свайго папярэдніка, Фернандэс не ўваходзіць у партыю APRA (Амерыканскі народна-рэвалюцыйны альянс).