«Раздзяленне» (англ.: Severance) — амерыканскі тэлевізійны серыял, прэм’ера якога адбылася 18 лютага 2022 года на канале «Apple TV+».
Сюжэт
Маладая жанчына прачынаецца на стале ў замкнёным пакоі. Яна не памятае, хто яна і адкуль, не ведае колеру вачэй свае маці, усё, што яна мае — гэта голас з гучнагаварыцеля, які, здаецца, ведае, што з ёй адбываецца.
Гэта Хэйлі, новая супрацоўніца кампаніі «Lumon». Невядома, чым займаюцца ў гэтай карпарацыі, і ці мае гэтая праца ўвогуле нейкі сэнс.
Але ж гэтыя людзі праводзяць у яе сценах па 40 гадзін на тыдзень, і на працягу гэтага часу яны забываюць усё пра сябе — пра тых, кім яны былі ў звычайным жыцці. А калі супрацоўнікі «Lumon» вяртаюцца дамоў, яны, наадварот, забываюць усё, што было на працы, усё роўна як паслухмяныя шрубкі карпаратыўнай сістэмы.
За добрую працу клеркі атрымоўваюць узнагароду — напрыклад, вафлі ці музыкальныя паўзы. Але для некаторых з іх важней простая магчымасць забыцца пра звычайных сябе і на час працы перасяліцца ў іншы свет.
Галоўны герой Марк, які страціў жонку ў аўтакатастрофе і пакутуе ад дэпрэсіі, «Lumon» дае яму магчымасць запоўніць сваё жыццё складваннем на экране лічбаў у віртуальныя скрыначкі і не ведаць, што па вечарах ён заглушае свой боль алкаголем[1].
Зноскі
Спасылкі