П’емонцкая мова (п’ем.: lenga piemontèisa) — адна з гальска-італійскіх моваў, распаўсюджаная на паўночным захадзе Італіі ў рэгіёне П’емонт. Традыцыйна адносіцца да «італійскіх дыялектаў». На гэтай мове размаўляюць каля 2 мільёнаў чалавек.
Многія еўрапейскія і амерыканскія лінгвісты лічаць п’емонцкую самастойнай мовай, але ў Італіі яна звычайна лічыцца дыялектам[2]. П’емонцкая мова мае вызначаны афіцыйны статус, прызнаны рэгіянальным урадам П’емонта, але не ўрадам Італіі[2].
П’емонцкая была роднай мовай эмігрантаў, якія ў перыяд з 1850 па 1950 гады з’язджалі з П’емонта ў Францыю, Бразілію, ЗША, Аргенціну, Уругвай і іншыя краіны.
Зноскі