Прэтарыянская прэфектура Галіі (лац.: praefectura praetorio Galliarum), адна з самых буйных прэфектур прэторыя позняй Рымскай імперыі.
Прэфектура была створана пасля смерці Канстанціна I у 337 годзе, калі імперыя была падзелена паміж яго сынамі і Канстанцін II атрымаў кіраванне заходнімі правінцыямі з прэфектам прэторыя, як яго галоўным памочнікам. Гальская прэфектура складалася з трох дыяцэзій: Галіі, Іспаніі, Брытаніі. Пасля падзелу імперыі ў 395 годзе, яна ўвайшла ў склад Заходняй Рымскай імперыі. Аўгуст Трэвераў (суч. Трыр) да 407 года (ці па іншых адзнаках, да 395 года) быў цэнтрам гальскай прэфектуры, затым цэнтр перамясціўся ў Арэлат (суч. Арль). Прэфектура існавала да 477 года, калі апошні раён, размешчаны пад яе кантролем быў захоплены вестготамі пасля звяржэння Ромула Аўгуста.
У 510 годзе кароль остготаў Тэадорых Вялікі аднавіў прэфектуру ў невялікай частцы Галіі (Праванс) з цэнтрам ізноў у Арэлаце. Новая прэфектура існавала да таго часу, пакуль не была заваявана франкамі ў 536 годзе, у той час як остготы былі заняты ўварваннем Усходняй імперыі ў Італію.