Прэзідэнт Чэхіі, афіцыйна прэзідэнт Чэшскай Рэспублікі (чэшск.: Prezident České republiky) — паводле канстытуцыі Чэхіі, якая дзейнічае 1993 года — кіраўнік Чэшскай Рэспублікі, які прадстаўляе дзяржаву на міжнароднай арэне, а таксама Вярхоўны галоўнакамандуючы ўзброенымі сіламі Чэхіі.
Да 2013 года прэзідэнт выбіраўся дзвюма палатамі парламента Чэхіі — Сенатам і Палатай Дэпутатаў. Для перамогі кандыдату ў прэзідэнты неабходна была падтрымка большасці ў абедзвюх палатах. Аднак вядучыя палітычныя партыі патрабавалі змянення гэтага парадку выбрання і ў 2013 годзе прайшлі першыя прамыя выбары прэзідэнта.
Камуністычная партыя Чэхаславакіі (1968—1970) Грамадзянскі форум (1989—1990) Чэшская сацыял-дэмакратычная партыя (1992—2007) Партыя грамадзянскіх правоў — Земанаўцы (з 2009 года)