Пронскія — княжацкі род, адгалінаванне Рурыкавічаў.
Гісторыя
Род пайшоў ад галіны Рурыкавічаў, якая ў XIV ст. атрымала ва ўладанне горад Пронск у Разанскім княстве. Прадстаўнікі роду зваліся князямі Пронскімі, але страцілі Пронск да 1483 года, калі ён ужо быў у складзе Разанскага княства (з 1521 у Вялікім княстве Маскоўскім). Пасля Пронскія былі баярамі пры двары вялікіх князёў маскоўскіх і рускіх цароў. Род згас у канцы XVII ст.
Адна з галін Пронскіх перайшла ў XV ст. на службу да вялікага князя літоўскага Казіміра і засталася ў Вялікім Княстве Літоўскім. Гэтая галіна карысталася гербам «Пагоня Руская» і згасла ў 1638 годзе.
Вядомыя прадстаўнікі літоўскай галіны
Зноскі
Літаратура
Спасылкі