Не блытаць з Прападобны — зваротам да святара ў каталіцтве і пратэстанцтве.
Прападобны[1] (стар.-грэч.: ὅσιος) — адмысловы разрад (лік) святых, якія дагадзілі Богу манаскім подзвігам[2]. Іншымі словамі, прападобныя -- святыя з манахаў, якія малітвай, пастом і працай імкнуліся быць падобным да Ісуса Хрыста[3] і лічацца ўдалымі ў гэтым прыпадабненні.
Пры іншых відах хрысціянскага подзвігу, як лічаць, таксама адбываецца прыпадабненне Хрысту -- мучанікі, роўнаапостальныя, свяціцелі, праведныя — кожны ў сваёй меры выканаў запаведзь пра імкненне да богападабенства[3]. Але менавіта манаскае жыццё лічаць найбольш напружаным памкненнем да Бога[3], таму толькі манахаў, якія шануюцца Царквой, залічаюць да прападобных[3].
Перыяд ганенняў
Ужо ў перыяд ганенняў з'явіліся людзі, якія вялі аскетычны лад жыцця, але асаблівага шанавання такога віду подзвігу ў тыя часы яшчэ не было. Выпадкі праслаўлення такіх падзвіжнікаў былі звязаны не з іх манаскім подзвігам, а з іх смерцю за Хрыста. У наш час тых, хто спалучаў аскетычны і мучаніцкі подзвігі, называюць прападобнамучанікамі. Сярод прападобнамучанікаў, якія пацярпелі ў перыяд ганенняў на хрысціян у Рымскай імперыі, можна згадаць Яўгенію Рымскую, якая пацярпела ў 262 годзе.
Першыя прападобныя
Першымі прападобнымі ў хрысціянскай царкве, праслаўленымі менавіта за манаскі подзвіг, сталі егіпецкія і палесцінскія манахі-пустэльнікі:
Пахомій Вялікі, якога прынята лічыць заснавальнікам манаства супольнага жыцця († каля 348 года)[5];
Антоній Вялікі, якога прынята лічыць заснавальнікам пустэльніцкага манаства († 356 год)[6];
Іларыён Вялікі, якога прынята лічыць заснавальнікам палесцінскага манаства († 371 ці 372 год)[7].
Пасля манаства пачало распаўсюджвацца і ў іншыя краіны, і ў Егіпце, Палесціне і іншых краінах праславілася вялікае мноства прападобных. Сярод іх можна згадаць
Іаана Лесвічніка, ігумена Сінайскага, стваральніка «Лесвіцы» — знакамітага кіраўніцтва па арганізацыі духоўнага жыцця для манахаў, і не толькі для іх[12];
і вялікае мноства іншых.
Дзякуючы дзейнасці гэтых і тысяч іншых падзвіжнікаў набожнасці манаства распаўсюдзілася па ўсім хрысціянскім свеце.
Прападобныя на Русі
Заснаванне манаства
На Русь манаства прыйшло праз Святую Гару Афон, дзе атрымаў пострыг Антоній Пячэрскі. Ён і Феадосій Пячэрскі сталі першымі прападобнымі Рускай царквы, заснавальнікамі Кіева-Пячэрскай лаўры. Хоць яны не былі, у поўным сэнсе слова, першымі манахамі на Русі, менавіта іх шануюць як айцоў старажытнарускага манаства.
Сярод манахаў заснаванага імі манастыра ў ліку прападобных былі ўслаўлены