Праліў Джорджыі (Джорджыя) — праліў у Ціхім акіяне, на паўднёвым захадзе Канады і на паўночным захадзе ЗША. Знаходзіцца паміж востравам Ванкувер, паўднёва-заходняй часткай Брытанскай Калумбіі і поўначчу штата Вашынгтон. Працягласць 241 км, найбольшая шырыня 28 км, глыбіні да 400 м. У паўночным кірунку вострава падзяляюць праліў на дзве часткі: Джонстан і Каралевы Шарлоты.