Пошукавы маркетынг (англ.: search engine marketing, SEM) — дзейнасць у інтэрнэце, накіраваная на эфектыўнае павелічэнне мэтавай аўдыторыі (інтэрнэт-трафіка) ў рэлевантнай вобласці пэўных пошукавых сістэм: наведвальнасці сайту, пазнавальнасці брэнда, значнасці перад прамымі канкурэнтамі.
Галоўным крытэрыем у размеркаванні пазіцый, сфарміраваных пошукавымі сістэмамі, з’яўляецца рангаванне, якое і з’яўляецца непасрэдным паказнікам поспеху пошукавага маркетынгу.
Пляцоўкі для пошукавага маркетынгу
На тэрыторыі Беларусі назіраецца практычна аднолькавая доля пошукавых запытаў сярод дзвюх папулярных пошукавых сістэм — Яндэкс і Google.
Такая сітуацыя прымушае ўладальнікаў сайтаў у змаганні за інтэрнэт-трафік прыводзіць свае сайты ў адпаведнасць крытэрыям і патрабаванням абодвух сістэм адначасова.
Склад пошукавага маркетынгу
Кожная вэб-студыя, альбо інтэрнэт-агенцтва самастойна вызначаюць аб’ём і паслядоўнасць мерапрыестваў пошукавага маркетынга, засноўваючыся на:
- пошукавай нішы;
- актыўнасці канкурэнтаў;
- стратэгіі прасоўвання;
- бюджэце на прасоўванне;
- тыпу вэб-сайта.
У залежнасці ад абранай стратэгіі прасоўвання ў інтэрнэце самым пашыраным складам мерапрыемстваў пошукавага маркетынгу для вэб-сайта з’яўляецца:
|
---|
Глабальна | |
---|
Лакальна | |
---|
Віды сайтаў і сэрвісаў | |
---|
Стварэнне і абслугоўванне | |
---|
Тыпы макетаў, старонак, сайтаў | |
---|
Тэхнічнае | |
---|
Маркетынг | |
---|
Соцыум і культура | |
---|