Помнік Вікіпедыі — першы ў свеце помнік у гонар усіх стваральнікаў Вікіпедыі, узор мастацтва ў польскім горадзе Слубіцы, у выглядзе статуі работы Міграна Акапяна. Помнік адкрыты 22 кастрычніка 2014 года на Франкфурцкай плошчы (польск.: Plac Frankfurcki).
Гісторыя
Ідэю помніка падказаў каля 2010 года Кшыштаф Вайцяхоўскі, прафесар універсітэта і дырэктар Collegium Polonicum у Слубіцах. Польская Вікіпедыя — папулярны польскі сайт, і ён з мільёнам артыкулаў займае 12-е месца сярод Вікіпедый сусвету[2][3].
Па словах намесніка мэра П’ётра Лучынскага, манумент «адзначыць важнасць горада як адукацыйнага цэнтра»[2]. Прадстаўнік польскага раздзела Wikimedia заявіў, што арганізацыя спадзяецца, што гэты праект «павысіць дасведчанасць аб сайце і будзе заахвочваць людзей пісаць артыкулы»[4].
Макет помніка адлюстроўвае чатырох чалавек (двух мужчын і дзвюх жанчын), якія трымаюць у высока паднятых руках зямны шар у выглядзе лагатыпа Вікіпедыі[5]. Ён будзе вышынёй да двух метраў[4]. Статую з фібрашкла і смалы спраектаваў мастак армянскага паходжання Мігран Акапян, які скончыў мясцовы Collegium Polonicum[5][2][4]. Яе кошт — прыкладна 50 000 злотых (каля 14 000 даляраў ЗША; 12000 еўра), гэтую суму аплацілі мясцовыя ўлады Слубіцаў[6][5][2]. Адкрыццё было запланавана на 22 кастрычніка 2014 года[5], на цэнтральнай Франкфурцкай плошчы горада (польск.: Plac Frankfurcki w Słubicach)[6][4]. Гэта першы ў свеце помнік Інтэрнэт-энцыклапедыі[2]. На святочным дзействе прысутнічалі прадстаўнікі Wikimedia Foundation, а таксама польскага і нямецкага раздзелаў Wikimedia (Wikimedia Polska і Wikimedia Deutschland адпаведна)[2][7]. У цырымоніі таксама прыняў удзел Дарыюш Емельняк, аўтар кнігі аб праекце[8][9].
Апісанне помніка
Помнік уяўляе сабой афіцыйны лагатып Вікіпедыі, які трымаюць на руках чатыры чалавекі (двое мужчын і дзве жанчыны), якія стаяць на стосах кніг[10]. Ён прысвечаны аўтарам Вікіпедыі — вольнай энцыклапедыі, якую можа рэдагаваць кожны[11]. Вышыня помніка складае 1,7 м[12]. Скульптура, вырабленая з ламінаванага матэрыялу[13], выглядае як металічная. Помнік усталяваны на прамавугольным пастаменце.
Галерэя
Стан помніка на верасень 2019 года, бачныя сляды вандалізму