Петра ван Ставерэн (нідэрл.: Petra van Staveren, нар. 2 чэрвеня 1966 года, Кампен, Нідэрланды) — галандская плыўчыха, алімпійская чэмпіёнка 1984 года на дыстанцыі 100 метраў брасам, прызёр чэмпіянатаў свету і Еўропы ў камбінаванай эстафеце.
Біяграфія
Петра ван Ставерэн нарадзілася 2 чэрвеня 1966 года ў горадзе Кампене, правінцыя Аверэйсел. Прафесійную кар’еру плыўчыхі пачала ў 1981 годзе на спаборніцтвах летняй Універсіяды. Выступаючы на рознага роду спаборніцтвах, ван Саверэн не дасягала важкіх вынікаў, займаючы месцы ніжэй прызавых. Поспехам завяршылася яе выступленне на чэмпіянаце Еўропы па водных відах спорту 1983 года ў Рыме. Гэтае спаборніцтва прынесла ёй срэбны медаль у камбінаваным плаванні 4×100 м. Наступным этапам яе кар’еры сталі спаборніцтвы на летніх Алімпійскіх гульнях 1984 года. У дысцыпліне 100 метраў брасам яна заняла першае месца. За ўсю наступную кар’еру яна больш не дасягала падобных вынікаў. Апошнім медалём у яе актыве стала бронза ў дысцыпліне камбінаванай эстафеце 4×100 м на чэмпіянаце свету па водных відах спорту 1986 года ў Мадрыдзе. Пасля гэтага ван Ставерэн не брала ўдзел у спаборніцтвах на міжнароднай арэне.
Зноскі