Палеаліт(30—10 тыс. год да н.э.) Дзёмон(10 тыс. год да н.э. - 300 год да н.э.) Яёй(300 год да н.э. - 250 год н.э.) Яёй(300 год да н.э. - 250 год н.э.) Ямата(250—538) Кафун(250—538) Асука(538—710)
Упершыню перыяд Асука быў вылучаны групай японскіхмастакоў на мяжы XIX ст. і XX ст. па найменню дзяржаўнага цэнтра, які існаваў у VII — пачатку VIII стст. на тэрыторыі сучаснай прэфектуры Нара. У нашы дні прынята адлічваць пачатак перыяда Асука з усталяваннем улады Кімэя, першага гістарычна зафіксаванага імператара Японіі. Канцом перыяда з’яўляецца перанос сталіцы ў горад Нара.
Асноўныя падзеі
У 552 г. Сон, валадар карэйскай дзяржавы Пэкчэ, даслаў да Кімэя пасольства, якое даставіла статую Буды і будысцкіярытуальныя тэксты. Згодна японскім паданням, запісаным у пазнейшы час, Кімэй звярнуўся да паплечнікаў з запытам, ці трэба японцам шанаваць Буду. Яны выказвалі розныя меркаванні. Найбольшымі прыхільнікамі распаўсюджвання будызму сталі прадстаўнікі рода Сога-но.
Пасля смерці імператара спрэчкі паміж будыстамі і сінтаістамі суправаджаліся ўзаемнымі ваеннымі дзеяннямі. Гэта прывяло да ўзвышэння рода Сога-но, што спрыяў прыходу да ўлады імператрыцы Суйко. Яе сын Сётоку падтрымаў будыстаў і арганізаваў дзяржаўныя рэформы, у якіх сучасныя даследчыкі прасочваюць уплыў канфуцыянства. Ён заклаў асновы першага агульнадзяржаўнага заканадаўстварыцуро, усталяваў раўнапраўныя адносіны з дынастыяй Суй, у знак перамогі прыхільнікаў будызму пабудаваў вялікі храм у Сётцо. Адносіны паміж будыстамі і сінтаістамі палепшыліся пасля рэформ Тайкі, што спрыялі далейшай цэнтралізацыі дзяржавы і разбурэнню ўплыву Сога-но. Імператар Тэндзі, які заняў трон у 662 г., прыняў тытул нябеснага заступніка.