Першаісная
Першаісная |
Формула, якая апісвае закон або тэарэму |
|
Пазначэнне ў формуле |
|
Першаі́сная[1] функцыі f(x) − такая функцыя F(x), вытворная якой для ўсіх x з пэўнага прамежку роўная дадзенай функцыі f(x), гэта значыць, што на ўсім прамежку праўдзіцца роўнасць
Сукупнасць усіх першаісных функцыі f(x) на прамежку (a,b) называецца нявы́значаным інтэгра́лам[1] і пазначаецца сімвалам
Працэс знаходжання першаіснай называецца інтэграва́ннем.
Уласцівасці нявызначанага інтэграла
- Калі F(x) − першаісная функцыі f(x) на прамежку (a,b), то ўсякая першаісная функцыі f(x) на гэтым прамежку ма́е выгляд F(x) + C, дзе C — адвольная сталая[2].
Сувязь з дыферэнцыялам і вытворнай
Лінейнасць нявызначанага інтэграла
- Няхай a ≠ 0 ёсць ненулявою сталаю, тады
- Нявызначаны інтэграл сумы роўны суме нявызначаных інтэгралаў:
Сувязь з інтэгралам Рымана
- Выраз першаіснай праз інтэграл Рымана. Няхай f(x) непарыўная на прамежку [a , b]. Тады інтэграл Рымана са зменнаю верхняю мяжой
ёсць першаіснаю функцыі f(x) на прамежку [a , b] [2].
называная формулай Ньютана-Лейбніца.
Асноўныя метады інтэгравання
Лінейныя пераўтварэнні
- Метад раскладання. Калі
- то
Метад падстаноўкі
- Увядзенне новага аргумента. Калі
- то
- дзе — непарыўна дыферэнцавальная функцыя.
- Метад падстаноўкі. Калі — непарыўная, то, прымаючы
- дзе — непарыўна дыферэнцавальная функцыя, атрымаем
Інтэграванне па частках
Першаісная ў камплексным аналізе
- Функцыя f(z) мае першаісную, калі і толькі калі яна аналітычная.
- Першаісная адназначнай функцыі, ўвогуле кажучы, мнагазначная функцыя.
Прыклад:
Першаісныя найпрасцейшых элементарных функцый
У агульным выпадку першаісная элементарнай функцыі не ёсць элементарнай функцыяй
(тады як вытворная элементарнай функцыі сама заўсёды элементарная).
Напрыклад, немагчыма выразіць праз элементарныя функцыі такія нявызначаныя інтэгралы[3]:
У гэтым раздзеле прыведзены спіс нявызначаных інтэгралаў некаторых найпрасцейшых элементарных функцый[2][3]:
Гл. таксама
Зноскі
- ↑ а б
Матэматычная энцыклапедыя / Гал. рэд. В.Бернік. — Мінск: Тэхналогія, 2001.
- ↑ а б в
Фихтенгольц Г.М. Курс дифференциального и интегрального исчисления. — Москва: Физматгиз, 1962. — Т. 2.
- ↑ а б
Воднев В.Т., Наумович А.Ф., Наумович Н.Ф. Основные математические формулы / Под ред. Богданова Ю.С.. — Минск: Вышэйшая школа, 1980.
|
|