Паўночна-Каралінскі ўніверсітэт ва Уілмінгтане (англ.: University of North Carolina Wilmington) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Уілмінгтан ў штаце Паўночная Караліна.
Гісторыя
Заснаваны 4 верасня 1947 годы. Вучэльня адкрылася як малодшы каледж, у асноўным забяспечваючы адукацыю ветэранаў Другой сусветнай вайны. Яна стала чатырохгадовым каледжам гуманітарных навук у 1963 годзе. У 1969 годзе каледж стаў універсітэтам і быў перайменаваны. Сёння ў яго ёсць тры кампусы: галоўны кампус ва Уілмінгтане, дадатковы кампус у Джэксанвіле і Цэнтр марскіх навук каля Міртл-Гроў.
Структура
- Школа бізнесу
- Каледж здароўя і сацыяльных паслуг
- Каледж гуманітарных, сацыяльных навук і мастацтваў
- Каледж навукі і інжынерыі
- Каледж адукацыі
- Школа аспірантуры
- Ганаровы каледж
- Універсітэцкі каледж
Гл. таксама
Крыніцы
Спасылкі