Паўль Одэрборн (Paul Oderborn; каля 1555, Барт у Заходнім Памор’і — 1604) — дзеяч лютэранскай царквы ў Вялікім Княстве Літоўскім, пісьменнік.
Біяграфія
Нарадзіўся ў мястэчку Барт у Заходняй Памераніі каля 1555 г. Адукацыю атрымаў у Ростаку.
З 1577 года служыў прапаведнікам у лютэранскай кірсе ў Вільні, удзельнічаў у рэлігійных дыспутах і палемічнай перапісцы з прадстаўнікамі іншых канфесіяў, у прыватнасці, з Янам Ласіцкім.
У 1582 годзе ў Ростаку выдаў на лацінскай мове трактат «Праўдзівы і грунтоўны аповед пра веру русаў, іх шлюбныя і пахавальныя абрады, побыт і адзенне…[5]» (De Russorum religione), у якім выклаў свае ўражанні ад побыту і рэлігійнага жыцця беларусаў, адным з першых сярод заходнееўрапейскіх аўтараў ужыў назву Белая Русь у дачыненні да паўночна-ўсходняй Беларусі. Трактат Одэрборна перавыдаваўся ў складзе падобнай па назве і змесце працы Ласіцкага і іншых выданняў кампілятыўнага зместу.
У сваім трактаце, які можна лічыць адным з першых этнаграфічных зборнікаў пра жыццё беларусаў Полацка-Дзісенскага Паазер’я XVI стагоддзя аўтар апісвае: Рэлігію русаў, Веравучэнне, Храмы, Шлюбны абрад, Пахавальны абрад, Памінкі, Гульні, Адзенне, Ежу і інш.
У частцы «Целасклад» Одэрборн піша: «У вытанчанай музыцы яны не дасведчаныя, зусім не граюць на струнных інструментах, дзеля забавы ў іх звычайна выкарыстоўваецца толькі дуда з мехам. На вяселлях і іншых пачостках вельмі часта водзяць карагоды пад гучнае плясканне ў далоні.»
На беларускай мове тэкст выходзіў у перакладзе Жанны Некрашэвіч-Кароткай, з каментарамі і ўступным словам Генадзя Сагановіча.
У 1587 годзе ў Гродне вітаў абранне каралём і вялікім князем Жыгімонта III Вазы, атрымаў ад яго пасаду лютэранскага пастара ў Рызе. На аўдыенцыі ў Жыгімонта пазнаёміўся з турэцкім паслом, былым арыянінам з Трансільваніі, і завязаў з ім перапіску па-арабску. Пазней служыў пастарам у сталіцы Курляндыі Мітаве.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
| |
---|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|
|