Паўднёвая Дабруджа (рум.: Dobrogea de sud або Cadrilater/Кадрылатэр, літ. «чатырохвугольнік») — вобласць на паўночным усходзе сучаснай рэспублікі Балгарыя.
Геаграфія
Уяўляе сабой паўднёва-заходнюю частку гісторыка-геаграфічнага рэгіёна Дабруджа. Плошча — 7 565 км², насельніцтва каля 358 000 чалавек. Аўтаномная Балгарыя кантралявала Паўднёвую Дабруджу ў 1878—1913, а затым ізноў пасля 1940 ужо ў якасці цалкам незалежнай краіны. У 1913—1940 гг. Паўднёвую Дабруджу кантралявала суверэннае Каралеўства Румынія. У наш час Румыніі належыць толькі Паўночная Дабруджа. Доўгія памежныя спрэчкі паміж дзвюма дзяржавамі завяршыліся ў 1947 г., абмен тытульнымі нацыянальнымі меншасцямі адбыўся ў 1940 годзе.
Насельніцтва
Напачатку ХХ стагоддзя Дабруджа, у тым ліку Паўднёвая, мела вельмі пярэсты нацыянальны склад. Таму атрымаўшы Паўднёвую Дабруджу ў якасці кампенсацыі за дапамогу ў барацьбе супраць Балгарыі ў Другой Балканскай вайне, улады Румыніі прыступілі да палітыкі румынізацыі. Доля румынаў, за кошт перасялення сюды арумынаў з Балканаў, павялічылася з 2,3 % да 26,2 % у перыяд паміж 1910 і 1940 гг. Доля балгараў значна скарацілася, нягледзячы на невялікі рост іх абсалютнай колькасці, хоць яны па-ранейшаму складалі адносную большасць (37,1 %). Нягледзячы на падзенне, колькасць мусульман заставалася значнай. Сярод іх вылучаліся туркі, дунайскія татары, цыгане-мусульмане і нават дабруджанскія арабы. Румынскія ўлады пачалі ганенні на балгарскую мову і культуру. У адказ у балгарскім асяроддзі ўзнікла Унутраная дабруджанская рэвалюцыйная арганізацыя, якая дзейнічала ў 1923—1940 гг.
Перапісы
Насельніцтва Паўднёвай Дабруджы па перапісах 1910, 1930, 1940 і 2001 гг.: