Гэта першы альбом гурта, які чакалі з надзвычайнай нецярплівасьцю. Касэтка-зборка «Made in „N.R.M.“» і «Одзірыдзідзіна» зрабілі сваю справу і народ патрабаваў працягу. І атрымаў яго: «Пашпарт» — лягічны працяг папярэдняга альбому ды яшчэ з такой моднай тады «гранжавай» музычнай афарбоўкай.