Патрыятычныя сілы супраціўлення Ітуры |
Актыўная ў |
|
Сфарміравана |
2002 |
Патрыятычныя сілы супраціўлення Ітуры, ПССІ ( фр.: Force de résistance patriotique d’Ituri, FRPI) — узброеная групоўка, якая дзейнічае ў правінцыі Ітуры на паўночным усходзе Дэмакратычнай Рэспублікі Конга.
Гісторыя
ПССІ ўтвораны ў лістападзе 2002 года з этналінгвістычнай групы нгіці, падгрупы ленду. Фракцыя выступіла саюзнікам Фронту нацыяналістаў і інтэграцыяністаў (ФНІ) і Сіл абнаўлення. Групоўка стваралася як супрацьвага Саюзу кангалезскіх патрыётаў (СКП), які падтрымліваўся Руандай і прадстаўляў народ хема[1].
У 2002–2003 гадах фракцыю выкарыстоўвалі ў барацьбе супраць СКП кангалезскія і ўгандыйскія вайскоўцы[2].
У 2006 годзе кангалезскі ўрад падпісаў пагадненне аб спыненні агню з ПССІ і іншымі паўстанцкімі групамі, якія дзейнічалі на паўночным усходзе краіны. Аднак у 2008 годзе некаторыя баевікі аднавілі антыўрадавую дзейнасць[1][3]. Частка паўстанцаў адкалолася ад групоўкі і ўтварыла Народны фронт за справядлівасць у Конга (НФСК)[3][4].
28 лютага 2020 года ПССІ падпісалі новае мірнае пагадненне з урадам ДРК[5].
Арганізацыя
Першапачаткова групоўку ўзначальваў Жэрмен Катанга, а ў 2005 годзе кіраўніцтва перайшло да Бадуэна Адырада[6].
Станам на май 2003 года ПССІ налічваў 9000 байцоў[7]. Да 2015 года колькасць баевікоў знізілася да 1000[7].
Заўвагі