Партызанская брыгада «Стары» — партызанская брыгада, створаная ў жніўні 1942 года. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Барысаўскага раёна. У маі 1943 года брыгада (213 партызан) была расфарміравана.
Склад
Брыгада была створана на базе атрадаў «Стары» (пазней «За Радзіму»), А. І. Тамашэвіча (пазней «За Бацькаўшчыну»), «Беларусь», «Бальшавік», у лістападзе 1942 года ўключаны атрад «Смерць фашызму», у красавіку 1943 года створаны атрад імя Варашылава.
Камандаванне
Камандзіры
- В. С. Пыжыкаў (Уладзіміраў, «Стары»);
- І. З. Рабышаў (выконваў абавязкі)
Камісары
- Б. Р. Бывалы;
- Я. Я. Ліхтэр
Начальнікі штаба
- І. З. Рабышаў (выконваў абавязкі);
- М. А. Курачкін (выконваў абавязкі);
- Я. С. Чумакоў
Гісторыя
Баявыя аперацыі партызаны праводзілі на камунікацыях Крупкі — Смалявічы, Барысаў — Зембін і іншых. У другой палове 1942 года падарвалі больш за 10 эшалонаў, 13 мастоў, пашкодзілі больш за 13 км тэлефонна-тэлеграфнай лініі, спалілі 4 прадпрыемствы, 4 нямецкія склады. Нападалі на варожыя гарнізоны ў вёсках Неманіца, Зачысце, Барань, Кішчына Слабада, Жыцькава, Кастрыца, Траянаўка Барысаўскага, вёсцы Красналукі (разам з атрадам «Гвардзеец») Халопеніцкага раёнаў. У лютым 1943 года ўдзельнічалі ў баях з карнікамі, выратавалі жыхароў вёскі Баранскія Пруды Барысаўскага раёна ад смяротнай кары.
Зноскі
Літаратура