Парламенцкі ўзгорак (англ. Parliament Hill, фр. Colline du Parlement, гутарковая назва — Узгорак) — архітэктурны комплекс у Атаве, дзе засядае вышэйшы заканадаўчы орган Канады.
Будынкі парламента, збудаваныя ў стылі неаготыкі, складзеныя з шэрых гранітных груд, крытыя пазелянелымі меднымі пласцінамі, ствараюць уражанне, што яны пабудаваны адначасова з англійскім парламентам. Насамрэч збудаваны гэтыя збудаванні ў 1922 г. Першапачатковы цэнтральны блок пабудаваны напачатку 1860-х гг., але ён быў разбураны агнём у 1916 г. Са старых асноўных будынкаў ацалеў толькі будынак Бібліятэкі парламента. Усе астатнія будынкі неабходна было выбудаваць нанова, што і было зроблена напачатку 20-х гг. Па абодва бакі ад Цэнтральнага блока размешчаны Усходні і Заходні блокі, пабудаваныя ў перыяд з 1859 па 1895 г. Вежа Свету — самая высокая частка парламенцкага комплексу — гэта помнік канадцам, якія загінулі на палях бітваў у Еўропе ў Першую сусветную вайну. Яна была збудавана наўзамен знішчанай полымем пажару Вежы Вікторыі.
Найбольш прасторнае сярод усіх парламенцкіх памяшканняў — зала Канфедэрацыі, ці Зала двухсот, па ліку дэпутатаў парламента. У Мемарыяльнай палаце парламента на асобым пастаменце ляжыць аб'ёмістая кніга. У ёй запісаны імёны ўсіх канадцаў, якія загінулі ў Еўропе на палях Першай і Другой сусветных войн.
На парламенцкай плошчы ў акружэнні гербаў канадскіх правінцый гарыць Вечны агонь — сімвал адзінства краіны. Па раніцах на Парламенцкім узгорку паходзіць цырымонія змены варты, якая прываблівае гледачоў. Недалёка ад будынка парламента, на Уэлінгтан-стрыт, знаходзіцца нацыянальны прэс-клуб. Сюды прыходзяць журналісты, аглядальнікі нацыянальных тэлекарпарацый Сі-бі-сі і Сі-ці-ві, карэспандэнты замежных газет і часопісаў. Тут можна даведацца пра самыя апошнія навіны, прыняць удзел у палітычных дыскусіях.