Парламенцкія выбары ў Даніі прайшлі 15 верасня 2011 года.
Былі выбраны 179 дэпутатаў Фолькетынга — 175 ад уласна Даніі, па 2 ад Фарэрскіх астравоў і Грэнландыі. 135 дэпутатаў абіраюцца прапарцыйным галасаваннем у 10 выбарчых акругах (месцы размяркоўваюцца па метаду д'Онта), яшчэ 40 месцаў раўнамерна размяркоўваюцца для адлюстравання адэкватнай карціны пераваг выбаршчыкаў (месцы размяркоўваюцца па метаду Сент-Лагю). Выбарчы бар'ер для праходжання ў парламент складае 2% галасоў.
Вынікі
Па папярэдніх даных, па выніках выбараў лідыруе апазіцыйная кааліцыя (Сацыял-дэмакратычная партыя, Сацыяльна-ліберальная партыя, Сацыялістычная народная партыя і Чырвона-зялёная кааліцыя)[1]. Адпаведна, новым прэм'ер-міністрам Даніі можа стаць Хеле Торнінг-Шміт. Аднак па выніках выбараў у самой Даніі «Чырвоная кааліцыя» атрымала 89 месцаў, у той час як для кантролю над Фолькетынгам патрабуецца 90 дэпутацкіх месцаў. Адпаведна, вырашальнай для фарміравання левацэнтрысцкага ўрада стане пазіцыя фарэрскіх і грэнландскіх дэпутатаў.
Вынікі галасавання ў Даніі
|
Партыя; удзел у кааліцыях[2]
|
Галасоў[3]
|
Месцаў
|
Δ
|
Венстрэ
|
С
|
948 291 (26,7%)
|
47
|
▲ 1
|
Сацыял-дэмакраты
|
Ч
|
881 534 (24,9%)
|
44
|
▼ 1
|
Дацкая народная партыя
|
С
|
436 335 (12,3%)
|
22
|
▼ 3
|
Сацыяльна-ліберальная партыя
|
Ч
|
336 149 (9,5%)
|
17
|
▲ 8
|
Сацыялістычная народная партыя
|
Ч
|
326 118 (9,2%)
|
16
|
▼ 7
|
Чырвона-зялёная кааліцыя
|
Ч
|
236,982 (6,7%)
|
12
|
▲ 8
|
Ліберальны альянс
|
С
|
176 473 (5,0%)
|
9
|
▲ 4
|
Кансерватыўная народная партыя
|
С
|
174 563 (4,9%)
|
8
|
▼ 10
|
Хрысціянскія дэмакраты
|
С
|
28 157 (0,8%)
|
0
|
▬
|
Незалежныя
|
1832 (0,1%)
|
0
|
▬
|
Вынікі галасавання на Фарэрскіх астравах
|
Партыя саюза
|
6361 (30,8%)
|
1
|
▬
|
Сацыял-дэмакратычная партыя
|
4328 (21,0%)
|
1
|
▲ 1
|
Вынікі галасавання ў Грэнландыі
|
Зноскі