У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Нагель.
Ота Нагель (ням.: Otto Nagel; 27 верасня 1894, Берлін, Германская імперыя — 12 ліпеня 1967, Берлін, ГДР) — нямецкі жывапісец і графік, прафесар, адзін з найбольш вядомых мастакоў ГДР. Прэзідэнт Акадэміі мастацтваў ГДР (1956—1962). Лаўрэат Нацыянальнай прэміі ГДР (1950).
Біяграфія
Ота Нагель нарадзіўся ў берлінскім раёне Ведынг у сям’і столяра, удзельніка сацыял-дэмакратычнага руху. У далейшым Ота ўсё жыццё прытрымліваўся левых палітычных поглядаў. Па заканчэнні «народнай» школы паступіў у школу мазаічнага і вітражнага мастацтва, але можна сказаць, што жывапісу ён навучаўся самастойна.
У час Першай сусветнай вайны Нагель трапіў у лагер для штрафнікоў за ўхіленне ад ваеннай службы. У 1919 годзе ён напісаў сваю першую карціну алеем — пад уплывам творчасці Аўгуста Маке. У гэты ж перыяд Нагель становіцца членам Камуністычнай партыі Германіі. У 1922 годзе ён сумесна з Эрвінам Піскатарам арганізуе Таварыства дапамогі мастакам.
У 1933 годзе Нагеля абралі старшынёй Агульнагерманскага саюза мастакоў, аднак амаль адразу ж гэтая арганізацыя была скасавана нацыстамі, якія прыйшлі да ўлады.
Пасля Другой сусветнай вайны Нагель жыў спачатку пад Патсдамам, затым, з 1950 года, — ва Усходнім Берліне.
У 1950 годзе Нагелю была прысуджана Нацыянальная прэмія ГДР. У тым жа годзе ён удзельнічае ў стварэнні Германскай акадэміі мастацтваў у Берліне. У 1956—1962 гадах ён займаў пасаду прэзідэнта акадэміі.
Мастак памёр 12 ліпеня 1967 года ў берлінскім раёне Бісдорф. Пасля крэмацыі, урна з яго прахам была пахаваная на Цэнтральных могілках Фрыдрыхсфельдзе.
Зноскі
| |
---|
Слоўнікі і энцыклапедыі | |
---|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|
|