Змест можа значна мяняцца па меры набліжэння даты мерапрыемства і з’яўлення новай інфармацыі.
Оскар
Дата
2025
97-я цырымонія ўручэння ўзнагарод прэміі Амерыканскай акадэміі кінематаграфічных мастацтваў і навук[ru] «Оскар» за заслугі ў галіне кінематографа за 2024 год павінна адбыцца ў сакавіку 2025 года. Гэта будзе другая цырымонія, на якой прэміі будуць уручацца з улікам «стандартаў рэпрэзентацыі і ўключэння»[1]. Мэта гэтых стандартаў — прадастаўленне шырэйшых магчымасцяў для працаўладкавання ў акцёрскім складзе, здымачнай групе, студыйным навучанні і стажыроўках недастаўленых расавых і этнічных груп, жанчын, прадстаўнікоў ЛГБТК+, асоб з кагнітыўнымі ці фізічнымі недахопамі, глухіх ці са слабым слыхам[2]. Акрамя таго, у сакавіку 2025 года набудзе моц яшчэ адно правіла, прынятае для абароны пракату ад экспансіі стрымінгавых сэрвісаў: каб атрымаць прэмію, фільмы павінны будуць ісці ў кінатэатрах не менш за тыдзень. Пракат павінен скончыцца 24 студзеня 2025 года[3]. Першых гіпатэтычных прэтэндэнтаў на «Оскар-2025» пачалі называць не пазней за люты 2024 года. У іх ліку фільмы «Джокер: Вар’яцтва на дваіх[ru]», «Дзюна: Частка другая», «Гладыятар 2[ru]», «Мегалаполіс[ru]», «Бліц[ru]», якія выйдуць (ці ўжо выйшлі) на экраны ў 2024 годзе. Прэмію «Найлепшы анімацыйны фільм» можа атрымаць «Вэрхал у галаве 2»[4].