Забойства амерыканскага прэзідэнта Джона Кенэдзі[en] ў Даласе (ЗША) у 1963 годзе сталася адной з самых значных драматычных таямніц ХХ стагоддзя. Меркаваны забойца Лі Гарві Освальд сам быў застрэлены праз двое сутак. Пасля смерці ён уваскрэс як адзін з найвялікшых міфаў усіх часоў. Перад фатальным стрэлам у Даласе амерыканец Освальд доўгі час жыў у савецкай Беларусі ў разгар Халоднай вайны. Памяць пра гэта засталася ў сучасным Мінску дасюль.