Дзяржаўная чаканка каронных ортаў пачалося толькі ў 1618 годзе ў Быдгашчы. На каронных ортах на аверсе выява караля, на рэверсе — дзяржаўны герб Рэчы Паспалітай. Пад час панавання Аўгуста III орт прыраўнялі да тымфа, пасля чаго той перастаў існаваць як асобны намінал. Апошні орт Рэчы Паспалітай быў адчаканены ў 1766 годзе.
У Вялікім Княстве Літоўскім орты адчаканіліся толькі адзін год — у 1664 годзе на манетным двары Вільні. На аверсе выява тагачаснага караля Яна Казіміра, на рэверсе — Пагоня і лічба 18 (18 грошаў).
Месцы чаканкі
Манетныя двары ВКЛ
Вільня — 1664 (на рэверсе літоўскага орта адчаканена Пагоня замест герба РП)