«Ніякай літасьці Альгерду Б.» — зборнік з 36 эсэ беларускага пісьменніка Альгерда Бахарэвіча, выдадзены ў 2014 годзе ў выдавецтве «Галіяфы».
Гісторыя стварэння
Улетку 2013 года, вярнуўшыся з Гамбурга ў Мінск, аўтар пачаў весці штотыднёвую калонку на сайце кампаніі Будзьма беларусамі. У выніку амаль за год ім было напісана каля сарака эсэ, прысвечаных розным праявам беларускага жыцця. Культура і гісторыя, літаратура і кіно, мроі і спадзяванні, асабістае і грамадскае, вечнае і надзённае, Беларусь як частка Еўропы і Еўропа як беларускі сон — вось некаторыя з тэм, якія зрабіліся вызначальнымі для гэтай кнігі.
Назва
Кніжка носіць назву «Ніякай літасці Альгерду Б.» — самаіранічнае адкліканне да раману Бахарэвіча «Ніякай літасьці Валянціне Г.»[1].
Крыніцы