Ніколь Гарсіа

Ніколь Гарсіа
фр.: Nicole Garcia
Род дзейнасці кінарэжысёр, сцэнарыст, кінаактрыса, актрыса, кінасцэнарыст, рэжысёр
Дата нараджэння 22 красавіка 1946(1946-04-22)[1][2][…] (78 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Дзеці Pierre Rochefort[d] і Frédéric Bélier-Garcia[d]
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ніколь Гарсіа (фр.: Nicole Garcia; нар. 22 красавіка 1946, Аран) — французская актрыса тэатра і кіно, кінарэжысёр і сцэнарыстка.

Біяграфія

Нарадзілася ў Алжыры. У 1962 годзе прыехала ў Францыю.

У 1967 годзе скончыла Вышэйшую нацыянальную кансерваторыю драматычнага мастацтва, у тым жа годзе выйшаў першы фільм з яе ўдзелам.

Вядомасць ёй прынесла ролю ў гістарычным фільме Бертрана Таверн’е «Няхай пачнецца свята» (1974). Галоўную ролю ўпершыню атрымала ў фільме «Допыт з прыхільнасцю» (1977). Пазней здымалася ў шматлікіх буйных рэжысёраў Францыі.

У 1986 годзе дэбютавала як рэжысёр, зняўшы кароткаметражны фільм. Шмат іграе на тэлебачанні і ў тэатры.

Старэйшы сын — Фрэдэрык Белье-Гарсіа (нар. 1965) — тэатральны рэжысёр; малодшы — П'ер Рашфор (нар. 1981) — кінаакцёр і спявак, сын Жана Рашфора.

Крыніцы

  1. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 13 кастрычніка 2015.
  2. Nicole Garcia // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Record #141423811 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.