Нут (род раслін)

Нут

Нут культурны, або бараноў гарох (Cicer arietinum)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Cicer L., 1753


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  26536
NCBI  3826
EOL  28158
GRIN  g:2600
IPNI  22016

Нут[1] (Cicer) — род кветкавых раслін сямейства Бабовыя (Fabaceae).

Арэал і экалогія

Больш за 30 відаў. Пашыраны ў Еўразіі, Паўночнай і Усходняй Афрыцы. Трапляюцца на камяністых месцах на горных лугах, утвараюць характэрныя для мясцовай расліннасці фітацэнозы. Культывуюць нут культурны, або бараноў гарох (Cicer arietinum), які інтрадукцаваны ў Цэнтральным батанічным садзе НАН РБ.

Значэнне і выкарыстанне

Нут культурны — адналетнік вышынёй да 80 см з вертыкальнымі або ўзыхлднымі парасткамі, густа апушанымі залозістымі валаскамі. Лісце няпарнаперыстае. Кветкі адзіночныя, дробныя, чырвоныя, ружовыя або белыя. Плод — боб. Насенне мае да 30 % бялку, да 60 % вугляводаў, да 7 % тлушчу. Харчовая (гатуюць крупу, муку, кандытарскія вырабы), кармавая расліна.

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 37. — 160 с. — 2 350 экз.

Літаратура

Спасылкі

  • Нут — род Cicer: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)