Нефры́т — мінерал класа сілікатаў, мікравалакністая разнавіднасць актыналіта, якая складаецца ў асноўным са зблытаных валокнаў амфіболаў — Ca2(Mg,Fe)5Si8O22(OH)2.
Назва
Назва паходзіць ад стар.-грэч.: νεφρός — нырка, у сувязі з падабенствам да ныркі.
Апісанне
Крышталізуецца ў манакліннай сінганіі. Трапляецца ў выглядзе шчыльнага агрэгата найтанчэйшых пераплеценых валокнаў, чым абумоўлена яго вязкасць і трываласць. Колер аліўкава-, яблычна-, травяна-, цёмна-зялёны, радзей шэры, белы, чорны, вельмі рэдка — чырвоны. Размеркаванне колеру воблачна-плямістае.
Цвёрдасць 5,5—6,5. Шчыльнасць 2,9—3 г/см³.
Добра паліруецца. З прычыны выключна высокай вязкасці абломкі нефрыту вельмі складана раскалоць на кавалкі. Трываласць нефрыту параўнальная з добрымі гатункамі сталі.
Выкарыстанне
Радовішчы прымеркаваны да серпенцінітаў, радзей да даламітавых мармураў, валуны і галька здабываюцца з россыпаў.
Каштоўны ювелірна-вырабны камень.
Гл. таксама
Літаратрура
Спасылкі