У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл.
Нельсан.
Нельсан (англ.: Nelson River) — рака ў Канадзе. Даўжыня 644 км (з Саскачэванам 2568 км). Вадазбор 1072 тыс. км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 2,37 тыс. м³/сек. Выцякае з возера Вініпег, працякае цераз шэраг азёр, утварае парогі, упадае ў Гудзонаў заліў. Ажыццяўляе сцёк азёрна-рачной сістэмы Боў-Саскачэван-Нельсан. Ледастаў ад лістапада да мая. На Нельсане — вадасховішча Вініпег. Суднаходная ў ніжнім цячэнні.
Крыніцы
Літаратура