Неатыя́нта клабучковая[1] (Neottianthe cucullata) — від кветкавых раслін з роду Неатыянта (Neottianthe) сямейства Архідныя.
Батанічнае апісанне
Батанічная ілюстрацыя Генры Карэвона(фр.) (бел. з кнігі «Album des orchidées de l'Europe centrale et septentrionale»
Невялікая шматгадоваятравяністая расліна з адзіночным шарападобным каранёвым клубнем. Сцябло тонкае, граністае, 10—25 см вышынёй, з двума лістамі пры яго аснове. Ніжні ліст эліптычны, верхні больш вузкі, ланцэтны. Кветкі дробныя, фіялетава-ружовыя, часам белыя. Суквецце — рыхлы, аднабокі[2] колас. Плод — каробачка
Квітнее ў канцы ліпеня — пачатку жніўня. Размнажэнне насеннем[2].
Пад дзяржаўную ахову ў Беларусі ўзята ўпершыню ў 1964 г. Уключаны ў Чырвоную кнігу Беларусі 1-га і 2-га выданняў (1981, 1993). Ахоўваецца ў Латвіі, Літве, Украіне і Польшчы. Уключана ў Дадатак II да Канвенцыі СІТЭС[4].