Нацыянал-сацыялістычны саюз урачоў
Нацыянал-сацыялістычны саюз нямецкіх урачоў (ням.: Nationalsozialistischer Deutscher Ärztebund, скар. NSD-Ärztebund або NSDAB) — грамадская арганізацыя ў Германіі (1935—1944), якая аб’ядноўвала ў сваіх шэрагах урачоў-членаў НСДАП. Створаны ў 1929 годзе па ініцыятыве ўрача і выдаўца Людвіга Лібля. Згодна са статутам, прынятым у 1929 годзе, саюз меў наступныя задачы: 1. Прадастаўляць партыі па ўказанні кіраўніка ўпраўлення па пытаннях аховы здароўя ўрачоў і спецыялістаў для ўсіх партыйных арганізацый і мэтаў у межах упраўлення. 2. Стварыць службовую этыку нямецкіх урачоў і ўсёй аховы здароўя ў духу нацыянал-сацыялістычнага светапогляду і ўкараняць гэтыя прынцыпы таксама ў свядомасць грамадскасці. 3. Ажыццяўляць узаемную падтрымку і дапамогу ў прафесійных справах, выхоўваць нацыянал-сацыялістычнае падрастаючае пакаленне, у тым ліку студэнтаў, у духу нацыянал-сацыялістычнай прафесійнай этыкі. Членамі саюза маглі стаць урачы, аптэкары, ветэрынары і стаматолагі, якія маюць допуск да практыкі, прызнаны кіраўніком саюза, і калі яны з’яўляюцца членамі НСДАП. Кандыдатамі ў члены саюза маглі стаць урачы, якія не з’яўляюцца членамі НСДАП, але падтрымліваюць мэты саюза. Пытанне аб прыёме ў якасці члена або кандыдата вырашаў кіраўнік саюза. КіраўніцтваПершым старшынёй саюза (1929—1932) быў Людвіг Лібль. У 1932 годзе яго змяніў Герхард Вагнер, якому ў 1934 годзе было прысвоена званне Reichsärzteführer. Пасля смерці Вагнера ў 1939 годзе саюз узначаліў Леанарда Конці. Літаратура
Спасылкі
Information related to Нацыянал-сацыялістычны саюз урачоў |