Нарвэ Гілье Нордас (нарв.: Narve Gilje Nordås; нар. 30 верасня 1998 года, Воль, Ругалан) — нарвежскі лёгкаатлет, які спецыялізуецца ў бегу на сярэднія і доўгія дыстанцыі, бронзавы прызёр чэмпіянату свету 2023 у бегу на 1500 метраў. Удзельнік летніх Алімпійскіх гульняў 2020 года.
Біяграфія
Дасягненні Нордаса ўключаюць перамогу на дыстанцыі 5000 метраў і сярэбраны медаль на дыстанцыі 10 000 метраў на чэмпіянаце Нарвегіі па лёгкай атлетыцы 2020 года. Ён заняў пятае месца на дыстанцыі 3000 метраў на чэмпіянаце Еўропы па лёгкай атлетыцы ў памяшканні ў 2021 годзе.
У бегу на 5000 метраў сярод мужчын ён кваліфікаваўся і прадстаўляў Нарвегію на летніх Алімпійскіх гульнях 2020 года ў Токіа. Ён не змог выйсці ў фінал. У верасні 2021 года ён стаў чэмпіёнам Нарвегіі на дыстанцыі 5000 метраў.
15 ліпеня 2023 года на спаборніцтвах у Хойдэне, у Бельгіі, на дыстанцыі 5000 метраў ён палепшыў свой асабісты рэкорд больш чым на дзесяць секунд, устанавіўшы адзнаку — 13:05,38.
У пачатку сакавіка 2023 года на чэмпіянаце Еўропы ў памяшканні ў Стамбуле ён выйграў дыстанцыю 1500 метраў з рэкордам чэмпіянатаў (3:33,95) і 3000 метраў з нацыянальным рэкордам (7:40,32).
У 2023 годзе на чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы ў Будапешце нарвежац выйграў бронзу ў бегу на 1500 метраў з вынікам 3:29,68.
Зноскі
| |
---|
Тэматычныя сайты | |
---|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|