Навасельскае |
---|
|
Морфаметрыя |
Даўжыня |
0,69 км |
Шырыня |
0,3 км |
Плошча |
0,15 км² |
Аб’ём |
0,00047 км³ |
Даўжыня берагавой лініі |
1,68 км |
Найбольшая глыбіня |
5,8 м |
Басейн |
Плошча вадазбору |
1,42 км² |
Размяшчэнне |
Краіна |
Беларусь |
Рэгіён |
Віцебская вобласць |
|
|
|
|
Навасельскае — возера ў Беларусі, у Сенненскім раёне (на мяжы з Чашніцкім раёнам) Віцебскай вобласці ў басейне ракі Свячанка, за за 18 км у напрамку на захад ад горада Сянно, каля вёскі Новае Сяло.
Плошча паверхні возера 0,15 км². Даўжыня 0,69 км, найбольшая шырыня 0,3 км. Даўжыня берагавой лініі 1,68 (1,58) км. Найбольшая глыбіня 5,8 м. Аб’ём вады 0,47 млн м³. Плошча вадазбору 1,42 (8,25) км².
Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны ў заходняй частцы стромкія вышынёй да 10 м, ва ўсходняй спадзістыя вышынёй да 6 м. Берагі высокія, заходнія зліваюцца са схіламі катлавіны. Зарастае ўмерана. У паўночнай частцы з возера выцякае ручай у Свячанку.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі